Словы З Галгофы

Виталий Тайнов
Карагоды млявых галін
Танчаць на йго галаве
Шыпшынавым колкім вяноком,
У волас, у скуру, ў геном
Уплёўшыся каласком.
Вядома, ён ледьзьве жыве.

Хіляецца з боку ў бок,
Бы п'яны зьдьзічалы вар'ят.
Аніразу не шкадаваў.
Хай товар чырванее ў дам!
Ён жыў наўпрост, як жадаў,
Ды зляжа ў зямлю, як салдат.

Ён біўся даволі даўно
СупрОць шматлікага ворага,
Забойцы волі. А зараз
Пануе стальная нянавісьць.
Пунцовы сцелецца нарыс
Заката над багнавым морам.

Хопіць ужо сумаваць!
Я лягу хвацкIмі касьцьмі!
Хто бачыць - той ведай - яны
Дагэтуль толькі паны,
(ЧУтны за лесам званы)
Пакуль ім дазволілі мы.

В. Тайнаў

#дзеньволі #беларусь # БНР101