Вочы вайны

Инна Якуш
Госпадзе любы, мы дзеці твае,
Госпадзе мілы, прымі нашы душы.
Апошні наш час на вайне настае,
яна нас задушыць, яна нас задушыць!

Госпадзе любы, малюся табе!
У вайны страшны вобраз клікушы,
што матчына сэрца кіпцямі скрабе
і хлебча жыццё, як із лужы, із лужы...

І кліча, крычыць:" На парозе бяда
прыйшла." Ты, клікуша не хлусішь...
Сыноў сваіх мусіш вайне ты аддаць!
Не хочаш аддаць, але мусіш...

У чорныя вочы зірні ты хутчэй
- там пекла вайны адчуваеш.
Глядзі ў ніх і бойся, вайна забярэ
дзяцей, і нідзе не схаваеш.

Яна памятае і мы памятаем...
Яна забірае, а мы аддаем...
Чужога адчаю ніколі няма...
Мне балюча вельмі... А вам?
                Іна Якуш
********
Картина: "Лицо войны "- Сальвадор Дали. 1940.
Холст, масло. 100х79