Сонейка вячэрняе, сонейка вясновае...

Юрий Боровицкий
***
Сонейка вячэрняе, сонейка вясновае
Дагарыць і знікне кропкай у вачах.
Што яшчэ нязвычнае ці чужое, новае
Будзе сніцца-мроіцца ўвесну па начах?

Не каханне новае, не зямля далёкая,
Не нязвычнай радасці пачуццё ў грудзях.
Будзе сніцца-мроіцца песня адзінокая
Сонейка вячэрняга ў сонечных вачах.

29 сакавіка 2019 г.