Залистападзила...

Людмила Климович 2
        Залістападзіла…

Залістападзіла пад вечар,
Зноў непагода на двары.
А з дрэў зрывае лісьце вецер
І сыпле, сыпле іх з гары.

Ляціць лістота залатая
З нябёс на стылую зямлю
І прыгажосцю пакрывае
Палеткі, шэрую раллю.

Прыгожым стала наваколле –
У барве, золаце зямля.
Агністых фарбаў непаўторных
З палітры восень узяла.

На сэрцы ўзнёсласць,захапленне.
Душа ўслаўляе Божы Свет.
Няхай прадоўжыцца імгненне
І сыпле золата, як снег.

Спявай жа, сэрца, гімн прыродзе,
Магутнай велічы жыцця,
Дажджу і ветру – непагодзе,
І мудрасці ўсяго Быцця!

Кастрычнік 2018г.