Дабравешчанне святое...

Юрий Боровицкий
***
Дабравешчанне святое.
Ў небе сонца залатое.
Зноў чакаем мы вясну,
Абуджаемся ад сну.

Будзем урабляць зямлю,
Скажам ёй не раз “люблю”.

Знесці крыж, не знесці памяць!
Будзе дождж вясновы падаць,
Будзем памятаць дабро,
Не забудземся й на зло.

Што пакіне чалавеча?
Бо любы жыве не вечна.
Добрую пакіне памяць,
Хто ў жыцці не робіць зло!

Будзе дождж вясновы падаць –
Дабравешчання святло.

07. 04. 2019 г.