Я цiхенька цягну сваю лямку

Владимир Пилинога
Я ціхенька цягну сваю лямку,
Каля плота, ды па-старому...
На дарозе зрабiла я ямку,
Як на сцежцы на звера ляснога.

Уляціць туды, ведаю, бэха,
Мэрсэдэс, ягуар цi хоць штосьцi....
Вось пачнецца, напэўна, пацеха,
Я i выратую , мабыць, кагосьці!

Зацягну кавалера ў хатку,
Ён каханне свае мне засведчыць,
Мы кульнёмся і вып'ем з устатку
На затопленай шышкамі печцы.

Мары-мары! Шкада, хата з краю,
Баб у вёсцы хiтрых - вышэй даху!
Вунь рыдлёўкамі ям накапалі,
Падрыхтоўваюцца, ды з размахам.

Не шанцуе пакуль з Мэрсэдэсам!
Хоць бы трактар... я б не празявала!
Называў бы мяне ён прынцэсай,
Я б чумела і семкі б плявала!