Пра тое, як памрэш, не думай...

Юрий Боровицкий
***
Пра тое, як памрэш, не думай.
Пра тое думай, як жывеш,
З якой да выраю ты сумай
Пачуццяў прыйдзеш, што збярэш.

Пра тое, кім памрэш, не думай.
Пра тое думай, каб жыло –
У песні радаснай ці сумнай –
Вясёлкі слоў тваіх крыло.

Крыло вясёлкі слоў тваіх
Пакінеш толькі – для жывых.

11. 04. 2019 г.