Вiшнi, стомленыя доугай...

Юрий Боровицкий
***
Вішні, стомленыя доўгай
І халоднаю вясной.
Захад сонца, сонца промні
Над зялёнаю гарой.
Цішыня вячэрняй вёскі
Агародамі плыве.
Сэрца, стомленае сэрца
Ціха б’ецца і жыве,
Нібы тая вішня ў стоме,
Што змарылася вясной
І глядзіць на сонца промні
Над зялёнаю гарой.

13 красавіка 2019 г.