Цiхае неба вясновага вечара...

Юрий Боровицкий
***
Ціхае неба вясновага вечара.
Сонца ўжо села за лес.
У цішыні майго вечара вечнага
Недзе Хрыстос уваскрэс.

Як чалавек, Ён памёр такім вечарам,
Толькі як Бог, уваскрэс.
У цішыні майго вечара вечнага
Сонца распятае села за лес.

15. 04. 2019 г.