Дзве сястры яшчэ зiмуюць...

Юрий Боровицкий
***
                Стрыечным сёстрам Яўгеніі і Марыі

Дзве сястры яшчэ зімуюць.
Побач хаты, не сумуюць.
Каб адна была, дык страшна.
З кімсьці разам – гэта важна.
Зараз сеюць бульбу, грады.
Зноў вясна, і дзеўкі рады.
Час ляціць, як пух з таполі.
Ці такой чакалі долі?
Час ляціць, зімуюць дзеўкі.
Зелянеюць вербы, дрэўцы.
Час ляціць, і побач – хаты.
Мо прыедзе хто на святы?
Так, прыедзе, ды не ў сваты.
Дзве сястры стаяць ля хаты…

19 красавіка 2019 г.