Вербная нядзеля

Николай Сергеевич 01
У розны час, штогод, да нас прыходзіць
І дзень гэты знаёмы нам усім,
Бо сэрца і Душа у ім знаходзяць
Святло нябёс, і ажываюць з ім.

Штогод, мяне, у гэтую часіну
Вярбой сустрэне, ўвочы зазірне
Якісці добры, малады хлапчына,
Мець Бога ўсэрцы пажадае мне.

Ён дакранецца вербавым букетам
Да галавы, ліца, ды да плячэй.
Напоўніць сэрца цёплым–Божым светам,
Лагодней стане, у Душы лягчэй.

Жадаў усім здароўя, моцы ў Бозе.
Ды, каб ахвярай Д’яблавай не стаў.
І зноў адных пакінуў на дарозе-
Вядома, ён прыходзіў ад Хрыста.

І як заўжды, у Вербную нядзелю
У цЭрквы, кожны з Вернікаў ішоў,
На нас, з Ікон, заступнікі глядзелі
Мы ажывалі сэрцам і Душой.