Сухая вясна. Гэтак часта бывае...

Юрий Боровицкий
***
Сухая вясна. Гэтак часта бывае.
Злятаюць пялёсткі з маёй алычы.
Чагосьці і мне, як зямлі, не хапае.
Дажджу, ці кахання? Пра тое – маўчы!

Глядзі на пялёсткаў ружовую замець.
У памяці тая вясна ажыве,
Што сэрца паспела даўно пераплавіць
І носіць, як лепшы свой боль, у сабе.

Злятаюць пялёсткі – ружовыя мроі.
Сухая вясна, не хапае дажджоў.
І хочацца сэрцу вясновай парою
Былога кахання хвіліначку зноў.

01. 05. 2019 г.