Ён уваскрос!

Донцова Кристина
Вы чулі?Ранкам уваскрос
Вялікі Цар Ісус Хрыстос!
І выйшаў Ён жывым з магілы-
Над Ім не мае цемра сілы!

"Яго няма тут, Ён жывы!"-
Анёл вяшчае ля труны,
Калі на досвітку жанчыны
Прыйшлі глядзець святога Сына.

Святкуе Пасху кожны год
Ісусам збаўлены народ.
Усе жывыя хрысціяне
Знайшлі ў Хрысце выратаванне.
2019