На пагосце

Сергей Веремеюк
А за акном і дождж, і вецер-
лістапада апошняя  пара…
І муціць галаву мне дым ад цыгарэты,
і як ніколі, п’янее ад віна  мая душа.
Гараць перад іконай васковыя, патрэскваючы свечкі,
і цені у паўзмроку па кутках…
Цяплом і варывам з  рускай цягне печкі,
і кот варкочучы,  спіць на маіх  руках.
Як доўга тут  не быў я  у хаце - наездамі,
усё праца,  справы, служба…
Даўно жывуць чужыя людзі у хаце -прыезджыя,
а быў той час, мая прабабка у ім жыла.
І быў я  сёння  на  пагосце-
усе  мае  там родныя  і  месца больш  няма…
І плакаў там я  ні ад  крыўды, а  ад злосці,
што  засталася ад жыцця адна  журба.
Гараць васковыя перад абразамі  свечы,
глядзяць з дакорам, з іконы вочы добрыя Хрыста…
І  сёння для сябе я вырашыў  у гэты вечар,
што назаўжды  вярнуся   у мясціны роднага сяла.