Рафал Ваячак - Гадую свой боль

Аляксандра Фагот
Гадую свой боль
напэўна таму
каб верш
запісаць на шматку
рупліва выхвастанай
матчынай
скуры
Як жа крычала
калі раздзіралі
Яе ажно да мяса
а пазней далікатна
каб не пашкодзіць
тонкі чуллівасці слой
яны адабралі мяса
Існуе такі кітайскі метад
варта падкрэсліць:
добра прадуманы