Св1танак

Анна Атрощенко
Спявае пташка ў лазняку,
Вітае дзень шчаслівы.
Вярбіна дзівіцца ў раку,
У сінія разлівы.

Прамень купаецца ў вадзе,
Як срэбра, ззяе ранне.
Чмель сёння весела гудзе:
Зноў з кветкамі спатканне...
                2019.