СУМ

Анна Атрощенко
Дзе зялёны луг шырокі,
кветачкі ў траве?
Раскажыце мне, аблокі,
як мой кут жыве?

Ці спяваюць на світанні
птушкі з вышыні?
Дзе з прыродаю з'яднаны,
шмат там дабрыні.

... За далёкім небасхілам
сцежачка лягла.
Я нічога не забыла,
хоць даўно была!
             2019.