Тарас i Парнас

Борис Ковалерчик
    ИЗ КНИГИ "ИГРА МЫСЛЕЙ"

    Штосьці доктара Тараса
    Пацягнула да Парнаса,
    Асядлаць Пегаса марыць,
    Верш за завершам так і шпарыць.

    Перастаў ён есць і піць,
    Дзень і ноч пяром рыпіць,
    Слова з словам ён рыфмуе,
    Быццам гэбліам габлюе.

    "Занядужыла карова,
    А як бык была здарова".
    І яшчэ дзесятак слоў-
    Вось і верш ужо гатоў.

    Шле Тарас лісты ў газеты,
    Піша вершы і санеты,
    І часопісы штурмуе,
    Нават драму ён рыхтуе.

    Пасылае ён і фразы,
    Адусуль ідуць адказы:
    Гэта - дрэнна, тут загана,
    Хоць і піша ён старанна.

    Што не робіць наш Тарас,
    Ды ўпарціцца Пегас,
    Ён выкідвае з сядла,
    Так набіў бакі - бяда!

    Бедны, бедны наш Тарас -
    Не пускаюць на Парнас,
    Хоць зрабіў усё здаецца,
    А залезці не ўдаецца.

    Пашкадуй сябе Тарас,
    І не лезь ты на Парнас,
    Будзь ты проста ўрачом
    І, вядома, чытачом.