Мы нешта зноу адзiнае яднаем

Владимир Зезюлин
Сустрэч чаканне сэрца поўніць зноў,
Збярэ праз месяц нас бібліятэка:
Дзе ветлівыя позіркі сяброў,
Дзе чысціня у думках чалавека.

Збярэ жанчын- у кожнай розны лёс,
Ды як адна, густоўна ўсе адзеты.
Нібы галлё яны з сівых бяроз,
Што зеленяе, на пачатку лета.

Гляджу на іх-чужое мне жыццё
І думкі-нібы ў полі разнатраў,е.
І што дае мне гэта набыццё,
Якое вершам я пяю і слаўлю?!

Мы з тых часоў- мы ўсе з эпохі той,
Што адышла -як лісце абляцела.
Дзе, колісь, звалі нас адной сям,ёй,
Дзе лямпа Ільіча для ўсіх гарэла...

Вось і прышлі сюды мы нездарма,
У гэты храм, што быў заўсёды з намі.
Ды й месц бліжэй -бадай ужо няма,
Што, для душы, мы выбіраем самі.

Чытаем вершы -шмат іх тут у нас,
Натхнена песні, дзён былых, спяваем.
Калі мы з ёй-спыніўся нібы час,
Мы, нешта, зноў адзінае яднаем!