Падзялюся я сакрэтам

Борис Ковалерчик
     ИЗ КНИГИ"ИГРА МЫСЛЕЙ"

    Падзялюся я сакрэтам:
    Зараз цяжка быць паэтам.
    Сеў за стол, каб верш пісаць,
    З чым жа "Снікерс" рыфмаваць?

    А кансенсус?- гэта ж трэба,
    Ты астанешся без хлеба -
    Будзеш рыфму год шукаць,
    Не захочаш нават спаць.

    Ну а гэта слова "Марс"?
    Тут завыеш як Джульбарс...
    Слой таўшчэзны шакаладу,
    Што ж купляй - даюць параду.

    "Сцімарол" і дэвальвацыя,
    Ліха на яе - інфляцыя...
    Што рабіць - такі ўжо час -
    Шлях не лёгкі на Парнас...

    З кухні смачна поцягнула,
    Жонка ласкава зірнула.
    Пасвятлеў паэта твар,
    Зноў у душы ўспыхнуў жар.

    Прыемных палачкі дзве - "Твікс" -
    Знайшлося нават слова "ікс",
    Прыйшло на месца так удала,
    У роце аж салодка стала.

    Зноў мозг працуе, у рыфмах ходзіць,
    Рука аловак шпарка водзіць,
    Вось  - прэзентацыя, менталітэт...
    Дый жонка кліча на абед.