Асенн1я матывы

Анна Атрощенко
Вятрыска, пераліча голле,
Лістота абдымае ўжо зямлю...
Прамень прылашчыць наваколле,
І жоўты луг, і чорную раллю.

А час тужлівы і асенні,
Забыўшы сарамлівасць, зазірне,
Як восень, скінуўшы адзенне,
Вярбінай голай танчыць у акне.
                Май. 2019.