Беларусь

Надежда Момлик
За колер васількоў і сінь азёраў
Радзіму сінявокаю завуць.
Не трэба цеплыні далёкіх мораў –
Тут рэкі  сіняй стужкаю плывуць.

Ці могуць параўнацца з сінім борам
Маўклівыя, гарачыя пяскі?
Так хмеліць водар пахкага чабору,
Рамонкі так і просяцца ў вянкі!

Тут бласлаўлёны далягляд нябёсаў
Блакіт разліў над спелай збажыной.
І сцелецца сцяжына майго лёсу,
Дзе боль і радасць, і прытулак мой.