Малая родина

Наталья Позднякова Юрченко
Малая радзіма

Прысвячаю родным мясцінам,
што на Гомельшчыне (Беларусь).

Сяброўскай сустрэчай сагрэцца,
З настаўніцай зноўку сустрэцца
Чакае надзейна буквар, --
Як сонейка, свеціцца твар...

Малая радзіма матулі
Тут зёлкі пад стрэхамі туліць.
З усмешкай вачэй маладых --
Тут школьныя нашы гады.

Той ласкай не вельмі далёкай --
Гасціннасць, дзе сэрцайку лёгка.
Мне хочацца зноў заспяваць,
Наш край зноў радзімай назваць.

Празрыстасцю сіняй прасторы
Хай свецяцца ясныя зоры,
Што над берагамі Дняпра, --
О, ціхі палескі той край!