Ганарлiвы светлячок

Тамара Нестерович
               
     У адным цудоўным  лясочку, тым, что знаходзіцца за круглым возерцам, жыла сямейка светлякоў.   Як прыгожа яны святіліся, калі ў лесе было цёмна і жудасна. З іх святлом  ўсё навокал станавілась таямнічым і прыгожым, а не страшным. Зверы і птушкі вельмі добра ставіліся да светлячкоў і паважалі іх за тое, што тыя дапамагалі сваім святлом у цёмныя ночы. Сямейка светлякоў жыла  дружна, але сярод  іх быў адзін  Светлячок, які свяціўся крыху ярчэй за іншых. Як ён ганарыўся гэтым! Ён лічыў сябе лепшым за іншых і гаварыў, што астатнія не роўня яму.

- Вы, нейкія цьмяныя і ледзь свеціся, а я ззяю, як ліхтарык. Да што там ліхтарык, я  як зорка свячу! – ганарліва  гаварыў Светлячок.
- Супакойся, - адказвалі яму іншыя.  – Галоўнае, што мы разам, і даем свет іншым, каб і  ім было добра.
- Што мне іншыя, да і вы мне не патрэбныя. Мне роўня толькі зоркі, якія ззяюць на небе. – так гаварыў Светлячок і  ляцеў да круглага возера,  каб палюбавацца на сваё адлюстраванне ў вадзе. 
   
 І вось аднойчы, калі Светлячок у адзіноце лятаў над возерам, ганарліва пазіраў на сваё адлюстраванне і любаваўся сабой,  у небе праляцела Зорка і упала за цёмным  халмом. З усіх сваіх сіл паляцеў Светлячок у той бок.   Зорка ляжала ў высокай траве і ярка свяцілася. Светлячок падляцеў да яе і спытаў:

- Зорачка, ты прыляцела да нас  у госці?
- Хто гэта? -  ціха  спытала Зорка.
- Гэта я светлячок, але такі яркі і прыгожы, что магу раўняцца толькі з вамі, з зоркамі – ганарліва адказаў Светлячок. – І таму мне вельмі хочацца к вам, на неба, там маё места. Вазьмі, калі ласка, мяне з сабой, калі паляціш дамоў.

- А я ўжо не вернуся дамоў.- вельмі засмучана адказала Зорка.
- Чаму? А як жа я? Як мне папасці к зоркам? – спытаў Светлячок.
- А навошта табе ляцець к зоркам? Хіба ў цябе няма сям’і і сяброў?
- Ды ёсць.- адказаў Светлячок.- Але нейкія няўдалыя. Займаюцца тым что свецяць ноччу у лесе. Смех ды годзе. А я яркі і прыгожы і хачу, каб усе любаваліся маёй прыгажосцю, каб усе бачылі, што  я лепшы за іншых. 
- Вось і я так раней думала – сумна адказала Зорка.- І вось што з гэтага атрымалася.
    
І Зорка распавядала светлячку аб сваім жыцці. Яна таксама лічыла сабе лепшай за іншых зорак і хацела паляцець яшчэ вышэй  і далей, хаця яе сябры-зоркі і папярэджвалі, што тыя зоркі, якія перастаюць займацца сваёй справай і пачынаюць лятаць туды-сюды – зрываюцца, падаюць і становяцца звычайнымі камянямі.  Але Зорка ім не паверыла і вось вынік.

- Зараз я ператваруся  ў звычайный камень і ніколі-ніколі не вярнуся да свайго неба, сябровак-зорак. І ніколі не буду свяціць. – заплакала Зорка.
І Зорка пачала тускнець,  і хутка перад Светлячком ляжаў вялікі і халодны камень.
   
  Светлячок перапужаўся.  “ А калі і я перастану свяціць?- падумаў ён.- Я далёка ад свайго роднага лесу, ад сяброў, нічога на раблю. Ой, трэба хутчэй ляцець дамоў.”  І з усіх крыл Светлячок кінуўся дадому. Калі ён пралятаў над возерам, то паглядзеў у воднае люстэрка і яму здалося, што ён пачаў свяціцца не так ярка, як раней. І Светлячок яшчэ шпарчэй замахаў крыльцамі.
   
 Сямейка светлякоў, як заўсёды свяціла над ляснымі сцяжынамі, каб было весялей ноччу і звярам,  і птушкам. Яны  здзівіліся, калі убачылі  Светлячка, але і ўзрадваліся,  бо вельмі яго любілі. А Светлячок больш ніколі не ганарыўся, тым, што ён ярчэйшы за другіх, а рабіў сваю справу разам з  іншымі.