Ураган

Николай Богданов 6
Сонца з рання засвяціла,
Раса срэбрам заіскрыла.
Усё адразу ажыла,
Чаргой звычайнаю пайшло.
Хто па грыбы,на сенажаць,
Той парыбачыць,загараць.
Пра клопаты адно,
Так у людзей вядзецца ўжо даўно.
Але змянілася адраззу,
Счарнела неба без заказу.
Лес страсянуўся,зашумеў,
Як рой пчаліны ўляцеў.
Пацямнела як у ночы,
Пясок панесла мне ў вочы.
Гром грымнуў нібы сто гармат,
Шыфер стала рваць ад хат.
Напэўна,гневаўся сам Бог,
Бо не маліліся,хто мог.
Вакол трашчала і раўло,
Ляцелі рамы,шыбы,шкло.
Ну-няйначай-канец свету,
Перажыць бы часіну гэту.
Жыццё сваё не страхаваў,
А яшчэ хату і будынкі,
Навошта грошы клаў у скрынкі.
Няўжо іх з хатаю знясло?
А так бы шчасце павязло.
Усе выдаткі ды з ліхвою,
Жыў бы са спакойнай галавою.