Хвалююцца травы пад ветрам...

Юрий Боровицкий
***
Хвалююцца травы пад ветрам.
Асіна трапеча лісцём.
Спяваю душы сваёй нетрам,
Сяджу за пісьмовым сталом.

Як хочацца мне незнаёмцам
Здзівіцца паэзіі зноў,
Напоўненай небам і сонцам,
Паэзіі радасных сноў.

Як хочацца зноў мне не ведаць
Узнёслых складальнікаў слоў,
Прачнуцца – у вёсачцы недзе –
І выгнаць у поле кароў.

З памылкамі скласці свой вершык,
Глядзець, як трапеча лісцём
Асіна, як вершык мой першы
Жыве бестурботным жыццём.

3 чэрвеня 2019 г., Радашковічы