Прыкрасць жыцця

Станислав Шастак
I жыццё стане прыкрым паэту!
Станислав Шастак
Я сабе не магу уявіць,
Як далей без цябе буду жыць,
Бо твой вобраз і тут,на чужыне,
Маё сэрца любіць не пакіне!

Я сабе не магу уявіць,
Што парвецца чырвоная ніць,
Што звязала нам пальцы, далоні
Праз граніцы, гады  да сягоння.

Бо жыццё без цябе - родны краю -
Я далей аніяк не ўяўляю!
Бо згублю без цябе маю мэту,
І жыццё стане прыкрым паэту!