Трактар едзе дыр-дыр-дыр...

Юрий Боровицкий
Проста жарт

Трактар едзе дыр-дыр-дыр,
Мы змагаемся за мір!
Смецце ў трактар мы збіраем,
Ганарымся нашым краем!
Будзе чысты любы край,
Толькі смецце пазбірай!
Тое смецце закапаем,
Сядзем есці сала з чаем.
Мы змагаемся за мір,
У гародзе ў нас сарцір.
Любім родную прыроду!
Мы за волю, за свабоду!
Што не трэба, выкідаем,
Потым зноў яго збіраем.
Будзе любы край лясісты
Чысты-чысты і душысты!
Трактар едзе дыр-дыр-дыр,
Мы за шчасце і за мір!

Сёмага чэрвеня 2019 г., г. п. Радашковічы, пятніца – дзень вывазу смецця.