Як крылаты алень, цёплы чэрвеньскi дзень...

Юрий Боровицкий
***
Як крылаты алень, цёплы чэрвеньскі дзень.
Як стракаты, пярэсты малюнак.
Такі плямісты дзень, як пад сонцам алень,
Нібы твой агнявы пацалунак.

Ап’яняльны, бязгучны, вясёлы, жывы
І пяшчотны, бясконца пяшчотны.
Лёгкі водар тваіх валасоў, як травы
Спелай паху чароўныя ноты.

Пацалуй жа мяне, пацалуй, я прашу,
Пацалуй мяне стоена, ўпотай.
Я кахаю цябе за святую душу,
Што злілася з маёй адзінотай.

Дзявятага чэрвеня 2019 г., нядзеля