Беларускаму слову 2019

Ирина Езопкина
Я люблю словы,беларускія словы,
Дасціпныя,трапныя, шчырыя зоры.
Сапраўдныя словы краіны маёй,
Яны нарадзіліся разам з зямлёй.
Яны маё сэрца афарбуюць усмешкай,
Дадому вядуць заўжды любай сцежкай,
Дабрадзейнасцю душу маю напаўняць
І раніцай з шчасцем мяне сустракаюць.
Мае добрыя словы, прыгожыя словы,
Я вам пакланіцца нізка гатова,
Не прыдумалі б лепей,гэта бясспрэчна,
Я прашу аб адным,каб вы жылі вечна!
Каб вы ззялі заўсёды і смела гучалі,
Каб не люблю,а кахаю маладыя крычалі,
Каб вамі званілі ўсе,што ў званочкі,
Вы - цуды,вы - песні,жывіце,браточкі!