З цiхай вёскi Ермакi...

Юрий Боровицкий
У бальніцы (жарт)

Браніславу Мечыслававічу Журавовічу

З ціхай вёскі Ермакі
Браніслаў ляжаў такі.
Маладзейшым калі быў,
Трактарыстам ён рабіў.
Дваццаць тры гады араў,
Камяні адно прыдбаў.
Потым быў на лесапілцы,
У пушку было ўжо рыльца:
Дошкі роўна пілаваў,
Яму кожны наліваў!
Дваццаць дзве труны зрабіў,
А сабе зрабіць – забыў.
Зараз ён жыве у сына.
Там таксама не маліна:
Трэба ціхенька сядзець
І гатовага глядзець.
Дык хутчэй бы ў Ермакі
Падлячыць свае бакі!

Красавік 2019 г.

Ермакі - вёска ў Маладзечанскім раёне Мінскай вобласці.