Спiць мой коцiк у пiвонях...

Юрий Боровицкий
***
Спіць мой коцік у півонях.
Мышку з’еў, салодка спіць,
Як у мацеры ва ўлонні.
А над ім жыццё ляціць:
Абсыпаюцца пялёсткі
Прама коціку на хвост,
Коцік чуе адгалоскі
Грому дальняга з нябёс.
Спіць мой коцік, неба бачыць,
Па якім ён, як анёл,
Пралятае, там маячыць
Нешта цёмнае – арол!
Коцік мой хвастом ударыў,
Лапай мордачку закрыў,
Нібы крылы ён расправіў.
Ён у сне анёлам быў.

11 чэрвеня 2019 г.