Сняданак у вёсцы

Людмила Мищенко
Той асаблівы смак блінцоў,
Што з печы маці на рушнік
                кідала,
Яешня з шкваркамі мне сніцца
                зноў,
Як быццам я ўсю зіму галадала.

А на стале смятанкі поўны
                жбан,
І малачко халоднае ў шклянцы,
І агуркі з укропам маняць
                да стала,
Здаровы дух вясковай раніцы!