Сёння месячык нам усмiхаецца...

Юрий Боровицкий
***
Сёння месячык нам усміхаецца.
Крэкчуць жабы ў траве ля ракі.
Конь іржэ, мо чагосьці пужаецца.
Я кранаюся тонкай рукі.

Загарэлай рукі я кранаюся.
Ты на месячык пільна глядзіш.
Я таксама табе усміхаюся,
І кранаецца вечара ціш…

12 чэрвеня 2019 г.