Месяц, зорка, лiхтар...

Юрий Боровицкий
***
Месяц, зорка, ліхтар.
Пахне кошаным сенам.
Недзе брэша сабака.
Змяншаецца спёка.
Нахіліўся на плот,
Абапёрся каленам
І стаіць і гарыць
Мой ліхтар адзінока.
Ўюцца мошкі пад ім,
І ні гулу, ні звону
Не чуваць, толькі гаўкне
Сабака стары,
Ды адкажа другі…
А на небе – ікона:
Гэта месяц вартуе
Свае ліхтары.

13. 06. 2019 г.