Дух Святы

Наталья Клепикова
Дух Святы, дыханнем свежым
Ты на нас павей.
Ты прыходзіш, каб суцешыць,
Да сваіх дзяцей.

Дух Святы, нясі свабоду,
 Радасці нябёс,
Сваёй  веліччу, лагодай
Напаўняй наш лёс.

Дух Святы-Дух вызвалення,
Ты зьнішчаеш страх,
Ад Цябе дай нам натхнення,
Асвятляй наш шлях.

Дух Святы, Твой голас любы
Чуць дай кожны дзень,
Ён пяшчотны, ён не грубы,
Ён -з нябёс прамень.

Дух Святы, прыйдзі з дарамі,
Словам абудзі,
Усхваляйся паміж намі.
Дух Святы, прыйдзі!