Апошнiя пiвонi лета...

Юрий Боровицкий
***
Апошнія півоні лета –
Жывой фантазіі пажар,
Радкі малочнага санета,
Магніт невыяўленых чар.

Апошнія півоні лета,
Што лечаць ад душэўных ран
Багоў, людзей, палёт паэта
І выдумкі яго падман.

Апошнія півоні лета…
У сэрцы водар зберажы –
Радка, што для цябе прапеты
І з ветрам знікне ў міражы!

17 чэрвеня 2019 г.