Казюркi нейкiя, казяукi...

Юрий Боровицкий
***
Казюркі нейкія, казяўкі
Пад ліхтаром маім жывуць.
Вылазяць ноччу яны з траўкі,
Гарэзяць, скачуць і пяюць.

Ім весела скакаць пад дудку
Чужую, ды маўчыць ліхтар.
А як надарыцца мінутка
Адна без іх, тады ён – цар:

Ліе святло сваё на хату,
На двор з півонямі, на сад.
Але, як Понцію Пілату,
Няма пуці яму назад.

Танцуюць зноў, крычаць казюркі:
Канкан, мазурку падавай!
А хто не скача, нібы вурку,
Крыжуй і літасці не май!

Калі ж зарой умые рукі
Перад казяўкамі з травы,
Пагасне ён… Такія мукі
Не вытрываў бы ён – жывы.

18 чэрвеня 2019 г.