Чугунок для цветов

Нина Ковальчук
Чыгунок для кветак

Кладу зямелькі ў чыгунок,
Вадзіцы лью на донца,
Каб кветкі парастак-лісток
Хутчэй мацнеў пад сонцам.

Унучка здзіўлена глядзіць,
Не разумее, бачна:
Такі ж у печы вунь стаіць,
З яго так пахне смачна.

-Рабіць што з гэтым чыгунком
Нат ведаюць і дзеткі:
У ім вараць кашу з малаком-
А ты, вось, садзіш кветкі.

-Ах, гаспадынька ты мая,-
Тулю да сэрца Дашу,-
Ды толькі праўда ёсць твая,
Бо ў новых вараць кашу.
2017 г.
здымак мой