Искренняя исповедь

Нина Ковальчук
Шчырая споведзь

У кожнага з нас ёсць радзіма малая.
Шмат шчырых пачуццяў заўжды выклікае
Чародка тых звыклых і просценькіх слоў.
Ды ў іх ёсць пяшчота, адказнасць, любоў.

Найлепшая ў свеце малая радзіма:
Жыве тут вялікая наша радзіна,
Тут вечны прытулак бацькоў і дзядоў
Пад кронамі мудрых магутных дубоў.

І лашчыцца слых, і хвалюецца сэрца
Ад назваў урочышчаў, ягадных месцаў:
Уздзенне, Малочча, Лятцэ, Забалоцці
Гасцінна чакаюць з дарамі ў госці.

Тут ціха. Тут вольна і шчасна жывецца,
Таму так прыгожа і годна завецца-
Як шчырая споведзь, як песня і дзіва:
Малая радзіма. Малая радзіма!

24-08-2018 год