Палата

Карпенка Аляксей
Парахнеюць часу латы.
Сон сьцірае думак вязь.
Белы сьвет пустой палаты.
Сам сабе панок ды князь.

Ціша змушанага міру.
Хвіль размытых стыне мазь.
Сам сабе судзьдзя і вырак.
І бясплодных думак князь.

09.02.2019.