Дадому

Карпенка Аляксей
Дні, забраныя чужынай,
Між ваколіц незнаёмых
Пражывём, за сьпінай кінем –
І вяртаемся дадому.

Між гучаньня звыклай мовы
Ўсё шукаючы без стомы
Скарб забытых родных словаў –
Мы вяртаемся дадому.

Па імгненьнях год за годам
Пакідаючы былому,
Блізім дзень свайго сыходу –
І вяртаемся дадому.

11.12.2018.