Мена

Ольга Маро
Па шыбе водарам капаціць:
Пайду па лесе шукаць суніц.

Не мроя тое – раіцца мне
Чырвонай кропкай па дыване.

Стае духмянае драбязы,
Ды не прыдзецца рабіць пазык:

Крамя частунку, пячэ ў бары
Пара юрлівае жамяры –

Даніну крыўдную аддару
Крывавай кропляю камару.

Бяру чужое - іду ў палон,
Што справядліва - то мае плён:

Сачыцца ягада, гнюс  гудзе -
Абедзве будзем карміць дзяцей.

Каштую смачнае пакрысе,
Камар у багну свой скарб нясе.