Каляровае неба на зары на вячэрняй... Песня

Юрий Боровицкий
Каляровае неба

Каляровае неба на зары на вячэрняй,
Каляровае неба над маёй галавой.
Я іду па зямлі, па зямлі маёй вернай,
Я калісьці даўно нарадзіўся на ёй.

Я люблю яе жыта й валошкі у жыце,
Я люблю, як спявае вясной салавей,
Бо я тут нарадзіўся, і тут буду жыць я,
І памерці на ёй мне было б весялей.

Тут бярозы шумяць на узгорку, дзе тата,
Тут мне мама у вочы з пяшчотай глядзіць.
Тут калыска мая, мая песня і хата,
Вось на гэтай зямлі мне б хацелася жыць.

Родны кут мой, зямелька, Радзіма, Айчына,
Я за шчасце тваё ўсё на свеце аддам.
Толькі тут мяне грэе ля хаты каліна,
Ад пажару яе маім светла вачам.

Каляровае неба на зары на вячэрняй,
Каляровае неба над маёй галавой.
Я іду па зямлі, па зямлі маёй вернай,
Я калісьці даўно нарадзіўся на ёй.

22 чэрвеня 2019 г.