Свецiць зорка. Свежы ветрык...

Юрий Боровицкий
***
Свеціць зорка. Свежы ветрык.
І сабака на гары,
Дзе жыве сусед-электрык,
Брэша, й чорт яго бяры!

Свежы ветрык. Свеціць зорка.
У такую ноч ды спаць?
У кутку майго задворка
Буду зорку назіраць!

Пасвяжэла. Зорка свеціць.
Месяц сходзіць, не відаць.
Нават ноччу зараз леціць.
У такую ноч ды спаць?

У кутку майго задворка
Буду зорку назіраць.
Дык аб чым жа тут гаворка?
У такую ноч – ды спаць?!

25 чэрвеня 2019 г.