Парыць. К вечару ударыць...

Юрий Боровицкий
***
Парыць. К вечару – ударыць
Летні гром, і пойдзе дождж
І падорыць свежасць. Парыць…
Ты пачуцці не трывож,
Углядайся ў пуць-дарогу
І ідзі сабе, ідзі,
Дзякуй ёй і дзякуй Богу,
І на іншых – не глядзі.
У грудзях радок саспее,
Праспявай і кроч далей.
Парыць так, што сэрца млее,
А ты кроч сабе – смялей!

26 чэрвеня 2019 г.