Вершы для самых маленькiх

Воронова Лилия
У агародзе, у бабулі
Цуда вырасла цыбуля.
Цыбулька маленька
І завуць яе сямейка.
         ***
Спіць каток зімой на лаўцы
Лапкі пад жывот схаваўшы.
Лапкі змёрзлі на снягу
Халодна  басаногаму.
        ***
Каля лесу на прыгорку
Назбіраў суніц Ягорка.
Смачна будзе за сталом
Есць суніцы з малаком.
         ***
Распусціліся на ўзлеску
Кветкі першыя-пралескі.
Яны свецяць сінявой
Быццам хваляю марской.
         ***
Сеў Акім на нагу дзеду
І узлятае быццам к небу.
Калыхаць свайго унучка
Не стамляецца нага.
        ***
У агародзе, каля хаты
Нехта домікі зрабіў.
Гэта крот іскаў зярняты
Сабе ў норку іх насіў.
       
Лілія Воранава (Журавінка)  27.06.2019г.