***

Рина Григ
Какошнік у студыю!
Жадаю скардзіцца гучна!
Мароз у студзені, хутка будзе палучка.
Чапаць не трэба тэму даволі брудную,
Але пакапацца варта.
Мястэчка б люднае.

Людзі, шаноўныя, мне кажучь, будуць маманты!
Бегать або на сняданак – таго ня ведаю.
Толькі хвілінку!
Спыніце гэты лямант і…
Мабыць зрабілі Менск чым запаведным?

Кажуць, мы тут ля агню і сохнем і грэемся,
Скуры апранем з пачаткам у верасні,
Школ не будуем, крама для нас нібы космас.
Было б не крыўдна, калі б усё казалі ўголас.
“Няўжо ты не руская?
Усе мы браты славяне!” –
Казала з усмешкай нейкая руская пані.
У пашпарт глядзі!
Грамадзянства маё “бела-руска”.
І мабыць мне ведаць, што ў Менску, а што пад Глускам?
Але не сустрэла ні рэксаў, ні мамантаў,
І хопіць мне слухать рускія ляманты!