Вяртанне. Грэцыя. Алiмп. Багi. Гелiёс

Виктор Шатило
Верхавіны гор.
Пырскаюць - агнём.
Нікне водсвет зор
Перад новым днём.
Гэта - Геліёс.
Гэта сонца бог
Кожны квенціць лёс
Між усіх дарог.
Бераг Акіяна
Адпраўляе ў шлях
Прасвятліць, дзе цьмяна, -
У дубраве, палях...
І па бліскавіцы,
За коньмі чатырма,
Імчыць у калясніцы
Сонечнасць сама!..
Калясніцу тую
Узнёс, - Гефест. -
Залатую! залатую!
Жыццёвы маніфест!
Геліёс за лейцы -
Прэч пахмурны дзень.
Уздых сляпой надзейцы.
Уцёкі ладзіць цень?!
Дзённы - шлях - унікае.
Зноў, дзе Акіян,
Ён лейцы адпускае.
У чаўне праз Акіян,
На ўсход, краіну сонца,
Кіруе Геліёс.
І гэтым - бог - нясконца
Высакародзіць лёс.