Беларусачка

Василий Азоронок
Дзяўчына даруе быліну -
Азёрных абшар глыбіню,
Малюе вачыма карціну:
Аповед пра свет - вышыню.

І словы дарэмна сцякаюць
З гарачых вуснёвых данін,
Не рукі, а хвалі ласкаюць
Наплывам прывабных хвілін.

І я адкрываю аснову
Той былі, што ў сэрцы жыве,
Яна без гаворкі і мовы,
А толькі натхненнем плыве!

Здаецца, што зоркі зіяюць
Над вогнішчам продкаў – сялян,
І твары, адкрытыя, раяць -
Праменнямі ў сонечну рань...

Здаецца, з глыбінь успамінаў
Бярэ свой пачатак выток –
Такі, што ніколі не згіне,
А будзе, як прыйсце - зарок.


Дзяўчына… І позірк, і далі
У вочах – паспелых дарах,
Яны да мяне завіталі
Кірункам да згоды ў мірах.

На снимке: репродукция картины белорусского художника Игоря Савченко.
30.06/19